«Кожны беларус можа стаць фігурантам крымінальнай справы!»

Сёння, 7 сакавіка, у Варшаве, на адной з акцый беларускай дыяспары, беларускія анархісты распавялі пра затрыманых таварышаў у Брэсце і вобласці. Яны перакананы, што дзяржава спрабуе сфабрыкаваць справу супраць беларускіх анархістаў па тым жа сцэнарыі, што і «Справа сеткі» ў Расіі, а пазней пашырыць такую практыку і «прыцягнуць да адказнасці» іншыя аб’яднанні і людзей, якія вядуць барацьбу з дыктатурай у Беларусі.


Нагадаем,як паведаміў ГУБАЗіК МУС, супраць семярых удзельнікаў «Рэвалюцыйнага дзеяння» распачаты крымінальныя справы па факце стварэння злачыннай арганізацыі і ўдзелу ў ёй. Маладыя людзі знаходзяцца ў ІЧУ.

Усе затрыманыя — жыхары Брэстчыны ва ўзросце ад 16 да 35 гадоў. Як паведамляе прэс-служба МУС, яны не працуюць, а пачынаючы з 2016 года, у розныя перыяды часу рыхтаваліся і ўдзельнічалі ў "акцыях правакацыйнага і дэструктыўнага толку, уключаючы масавыя беспарадкі мінулага года ў Мінску і Брэсцкай вобласці".