Сцежка да шчасця для дзяцей з дома-інтэрната

У Iвянецкім дзіцячым доме-інтэрнаце жывуць каля 45 дзяцей з парушэннямі апорна-рухацельнага апарата і ДЦП. Разам з камандай энтузіястаў мы прыехалі да іх у госці: каб пагаварыць, пагуляць у гульні, адзначыць дзень народзінаў Сашы і разам пабудаваць экалагічную сцежку.

Вы таксама можаце дапамагчы дзеткам з дома-інтэрнэта будаваць экалагічную сцежку. Напрыклад, прывезці патрэбныя для яе матэрыялы: гіпс будаўнічы, гліна для лепкі, пена мантажная, фарба акрылавая розных колераў для вонкавых прац, лак для пакрыцця гіпсавых фігур, мяч гумовы, абручы пластыкавыя, фігуркі дэкаратыўныя для саду, вазы кветкавыя падлогавыя для ўчастка на вуліцы, рамкі для карцін, дэкаратыўны друз розных колераў, шнуры дэкаратыўныя. Падрабязнасці можна ўдакладніць у дырэктаркі дома-інтэрната па нумары +375 29 7633097 (Алена Сігізмундаўна). Сайт установы: ddiivenec.ucoz.ru.