«Ляпіс Трубяцкой» прэзентаваў кліп на новую песню «Танцуй!»

«Гары гарам той дзень, калі мы не танцавалі хоць раз! Ды не паверым у Праўду, каля якой няма месца хоць аднаму выбуху смеху



Кадр з кліпа на песню «Танцуй!»


«Песня і кліп «Танцуй уяўляюць сабой музычна-паэтычную і відэа-ілюстрацыі да дзвюх навуковых прац, якія я рыхтую да друку кажа лідар «Ляпісаў» Сяргей Міхалок. Першая праца гэта аўтабіяграфічная дысертацыя па псіхалогіі. Яна завецца «Разумовае згасанне і дэградацыя як крыніцы бязмежнай радасці і несуцішнай творчай патэнцыі». Падкрэсліваю: дысертацыя аўтабіяграфічная, усё яе высновы правераны эмпірычным шляхам і звязаны з маім асабістым жыццёвым досведам.
 
Другая дысертацыя медычная, і гэта ўжо плён калектыўнай працы. Удзельнікі інтэрнацыянальнай групоўкі Lyapis Crew даследуюць такі феномен як калектыўныя ўзліванні і нястрымныя скокі на абшарах былога Савецкага Саюза ў час вяснова-летняга абвастрэння. Гэтая дысертацыя завецца так: «Рэфлекторныя ваганні і сутаргавыя канвульсіі пад музыку ў найвышэйшых двухногіх прыматаў як праява гіперсэксуальной актыўнасці і сігнал пра гатовасць да капуляцыі». Гэтым мы яшчэ раз хочам давесці, што рок і навука крочаць побач, нага ў нагу».
 

 
«Калі «Ляпісы» даслалі мне сваю новую песню, я падумаў, што з ёй не ўсё так проста: праз панкаўскі запал прабіваўся ліст глыбейшае і важнае, чым проста «Танцуй, расказвае рэжысёр кліпа Аляксандр Сцекаленка. Мы пагаварылі з Міхалком, і я зацвердзіўся ў думцы, што кліп на гэты трэк павінен быць не просталінейным, а прыпавесцевым, пабудаваным, хутчэй, на асацыяцыях, чым на логіцы. Баюся падацца высакалобым занудам, але калі я слухаў трэк, у галаве ўсплыў некалі чытаны Ніцшэ: «Ды знікні пропадам той дзень, калі мы не танцавалі хоць раз! Ды не паверым у Праўду, каля якой няма месца хоць аднаму выбуху смеху. Гэта шмат што падказала.
 
З іншага боку вы ж ведаеце, як бязглузда ставіцца занадта сур'ёзна да ўсяго, што нас атачае. Таму жадаючыя ўсюды знаходзіць таемныя знакі могуць іх убачыць, прыкладам, на Танінай попцы пад канец кліпа ;) Усім прыемнага прагляду
 
 

lyapis.com

Каментаваць