«На Акрэсціна людзі вылі проста». Затрыманы мянчук зняў страшнае відэа з аўтазаку
- Грамадства
- 26-08-2020
- 52901
Дзяніс Германаў быў упэўнены: відэа, якое яму ўдалося зняць да свайго затрымання і ў аўтазаку, на Акрэсціна знойдуць, выдаляць і камеру дакладна не вернуць. Але калі пасля вызвалення мянчук прыйшоў у ізалятар забіраць рэчы, сярод іх ляжала камера, уключыў яе дома і ўбачыў зняты на відэа кавалак свайго жыцця.