Падтрымай «Новы Час»! Калядная песня

Хутка Каляды і Новы год! Рэдыкцыя "Новага Часу" шчыра віншуе ўсіх са святамі! І нагадвае, засталося толькі два дні, каб падпісацца на "Новы Час" на І паўгоддзе 2020 года. Падпісны індэкс: 63279, кошт 18 рублёў 54 капейкі. Спявайма разам!

Што там новага ў культуры,

Хто ня ўнік пракуратуры —

Лёгка дасць на ўсё адказ

"Новы Час", "Новы Час", “Новы Час”!

Што б жыццё не рыхтавала,

Каб навала мінавала,

І каб лёс не троліў нас,

Падтрымай, “Новы Час”, “Новы Час”!

 

Ці туманы і дождж сцяной,

Ці пакрыла ўсё снегам і льдом —

Прыйдзе гэтай ужо зімой

"Новы час" — у кожны дом.

Хопіць скардзіцца і плакаць,

Пераможам вурдалака!

Заклікаем шчыра вас,

Падтрымаць «Новы час», «Новы час!»

 

Хутка прыйдзем у Новы год,

Верым лепшыя будуць часы,

Зажыве наш пакутны народ,

Заспявае на ўсе галасы:

 Што б жыццё не рыхтавала,

Каб навала мінавала,

І каб лёс не троліў нас,

Падтрымай “Новы Час”, “Новы Час”!