10 рэчаў, якія Трамп абяцае зрабіць «у першы дзень»

Агенцтва Associated Press паведаміла пра «10 абяцанняў якія Дональд Трамп зрабіў для свайго першага дня».
Здымак AFP

Здымак AFP


Паводле Associated Press, пасля ўступлення на пасаду прэзідэнта Трамп мае:

— Прапанаваць канстытуцыйную папраўку, якая ўвядзе абмежаванне на колькасць тэрмінаў для кангрэсменаў.

— Замарозіць прыём на працу ў федэральным урадзе, каб зменшыць выдаткі на заробкі. Пры гэтым будзе зроблены вынятак для агенцтваў, якія займаюцца абаронай, грамадскай бяспекай і аховай здароўя.

— Забараніць супрацоўнікам Белага дому і Кангрэсу рабіцца лабістамі пяць гадаў пасля сыходу з дзяржаўнай пасады.

— Абвясціць планы перамоваў аб зменах у Паўночнаамерыканскай дамове аб вольным гандлі паміж ЗША, Канадай і Мексікай, альбо выйсці з гэтай дамовы.

— Афіцыйна выйсці з Трансціхаакіянскага партнерства.

— Зняць абмежаванні на здабычу вугалю, нафты і прыроднага газу.

— Зняць перашкоды, створаныя ў часе кіраўніцтва Барака Абамы для энергетычных праектаў, такіх як трубаправод Keystone XL, які мае праходзіць праз тэрыторыі Канады і ЗША.

— Скасаваць выплаты ЗША ў праграмы ААН па зменах клімату і накіраваць гэтыя грошы ў інфраструктуру ЗША па абароне навакольнага асяроддзя і водазабеспячэння.

— Спыніць усё федэральнае фінансаванне «гарадам-прытулкам», у якіх мясцовыя ўлады не арыштоўваюць і не затрымліваюць імігрантаў, якія жывуць у ЗША нелегальна.

— Прыпыніць іміграцыю з рэгіёнаў, якія звязваюць з тэрарызмам, у тых выпадках, калі складана правесці праверку.

Сам Дональд Трамп патлумачыў, што пад «першым днём» не варта разумець менавіта пятніцу, 20 студзеня. Паводле яго, некаторыя рашэнні будуць падпісаныя адразу пасьля інаўгурацыйнай прамовы, а некаторыя ў панядзелак, 23 студзеня.

Паводле «Радыё Свабода»


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: