14 студзеня ЕСПЧ вынесе рашэнне па пазовах Украіны аб парушэнні правоў чалавека ў Крыме

Вялікая палата Еўрапейскага суда па правах чалавека абвесціць аб рашэнні па справе "Украіна супраць Расіі" (па Крыме) падчас адкрытага слухання 14 студзеня.
ЕСПЧ у Страсбургу

ЕСПЧ у Страсбургу

Справа тычыцца меркаваных сістэматычных парушэнняў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека ў анэксаваным Крыме, указваецца ў заяве. "Урад Украіны сцвярджае, што Расійская Федэрацыя з 27 лютага 2014 года ажыццяўляла эфектыўны кантроль над Аўтаномнай Рэспублікай Крым і горадам Севастопалем, якiя з'яўляюцца неад'емнай часткай Украіны", — адзначыў ЕСПЧ.

Украіна абвінавачвае РФ у парушэнні шматлікіх артыкулаў Канвенцыі аб правах чалавека

Кіеў паказвае на парушэнні на тэрыторыі паўвострава наступных палажэнняў канвенцыі: артыкула 2 (права на жыццё), артыкула 3 (забарона на бесчалавечнае абыходжанне і катаванні), артыкула 5 (права на свабоду і бяспеку), артыкула 6 (права на справядлівае судовае разбіральніцтва), артыкула 8 (права на павагу прыватнага жыцця), артыкула 9 (свабода рэлігіі), артыкула 10 (свабода выказвання меркавання), артыкула 11 (свабода сходаў), артыкула 14 (забарона дыскрымінацыі), артыкула 1 пратакола № 1 (абарона ўласнасці), артыкула 2 пратакола № 1 (права на адукацыю) і артыкула 2 пратакола № 4 (свабода перамяшчэння).

Справа грунтуецца на двух пазовах Украіны супраць Расіі, пададзеных 13 сакавіка 2014 года і 26 жніўня 2015 года. У чэрвені 2018 года пазовы былі аб'яднаны ў адно справаводства пад новай назвай "Украіна супраць Расіі" (датычна Крыму). Слуханні па справе пачаліся ў верасні 2019 года.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: