16 сакавіка 1988 года Хусейн кінуў газ на курдаў

Гэтае злачынства рэжыму Садама Хусейна атрымала назву газавай атакі ў Халабджы — горадзе, які знаходзіцца на тэрыторыі так званага Іракскага Курдыстану. Горад знаходзіўся на мяжы з Іранам і падчас ірана-іракскай вайны быў захоплены іранскімі войскамі.



Гэтыя дзеянні праводзіліся ў межах так званай аперацыі “Анфаль”

Мэтай акцыі было знішчэнне курдаў. У выніку дзеянняў іракскіх войскаў з 1987 па 1989 загінула больш за 180 тысяч курдаў. Курды ўвесь час выступалі за палітычную аўтаномію і змагаліся супраць іракскіх уладаў у баявых арганізацыях так званых “пешмерге” (ідучыя на смерць).

16 сакавіка Садам Хусейн загадаў бамбіць горад

Іракскія самалёты скінулі на яго некалькі дзясяткаў бомбаў з разнастайнымі газамі. Правядзеннем аперацыі займаўся стрыечны брат Садама Хусейна Алі Хасан Аль-Маджыд. Пасля гэтых дзеянняў ён атрымаў мянушку “Хімічны Алі”. У выніку атакі загінула больш за 7 тысяч чалавек, 10 тысяч былі цяжка атручаны.
 


Як прарэагаваў свет на гэты генацыд?

На дадзены факт ні СССР, ні ЗША асабліва не звярнулі ўвагі. ЗША нават на пачатку прынялі афіцыйную заяву Багдада, што вёску бамбілі іранцы. Бо ЗША ў той час падтрымлівалі Ірак. Асноўныя пастаўкі хімічных інгрэдыентаў, якія выкарыстоўваліся ў вытворчасці зброі, ішлі таксама і з Заходняй Еўропы, у тым ліку з Нідэрландаў і ФРГ.
 


Усё ж такі вінаватыя панеслі адказнасць

У 2005 годзе адбыўся суд над галандскім бізнэсоўцам Франсам ван Анраатам, які займаўся пастаўкамі хімічных рэчываў у Ірак.


Пасля другой вайны ў Персідскім Заліве Садам Хусейн і ягоны брат, у тым ліку за гэтыя злачынствы, былі прыгаворана да смяротнага пакарання і павешаныя.

 

Павал Усаў, radyjo.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: