3,6 млн. еўра за два дні. У Літве зноў затрымалі беларускія цыгарэты

Літоўскія мытнікі 23 і 24 ліпеня затрымалі дзве фуры з кантрабанднымі беларускімі цыгарэтамі. Іх перавозілі пад выглядам пярлоўкі і брыкетаў з пілавіння.


Першую партыю цыгарэт выявілі ў пятніцу ўвечары ў пункце пропуску «Лаварышкес». Кіроўца фуры, беларус, заявіў, што перавозіць брыкеты з пілавіння на адрас літоўскай кампаніі. Аўтамабіль адправілі на рэнтген, дзе высветлілася, што брыкеты размяшчаліся толькі ў канцы паўпрычэпа, а астатнюю прастору займалі скрыні з цыгарэтамі. Было выяўлена 642 тысячы пачкаў беларускіх цыгарэт «Fest». Іх кошт разам з падаткамі ацэньваецца ў 2,24 млн. еўра, піша REFORM.by.

Другую партыю затрымалі 24 ліпеня каля 4 раніцы ў пункце пропуску «Мядзінінкай». Кіроўца грузавіка «DAF», грамадзянін Расіі, заявіў, што вязе 18 тон пярлоўкі ў Калінінградскую вобласць транзітам праз Літву. Аўтамабіль адправілі на сканіраванне, а затым — на паглыблены дагляд. Сярод мяшкоў з пярлоўкай мытнікі знайшлі скрыні з беларускімі цыгарэтамі. Было канфіскавана 400 тысяч пачкаў цыгарэт «NZ Gold», «Fest» і «Minsk Capital» на суму каля 1,4 млн. еўра, паведамляе літоўская мытня.

У абодвух выпадках пачаты дасудовыя расследаванні, аўтамабілі канфіскаваныя. Кіроўцаў арыштавалі: беларуса на два месяцы, расіяніна — на адзін.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: