31.10.1984 г. была застрэлена Індзіра Гандзі

31 кастрычніка 1984 года была застрэлена прэм’ер-міністр Індыі Індзіра Гандзі. Яе застрэлілі ўласныя целаахоўнікі-сікхі.



Фота www.quickiwiki.com


Індізіра Гандзі была адным з самых вядомых палітыкаў Індыі і свету. Яна кіравала краінай з невялічкім перапынкам 15 гадоў. 31 кастрычніка 1984 года яна была забіта сваімі ўласнымі ахоўнікамі сікхамі.

Прычынай гэтага забойства была помста за тое, што Індзіра Гандзі загадала штурмаваць храм сікхаў у Пенджабе.

Справа ў тым, што сікхі — гэта вялікая рэлігійная супольнасць, якая налічвае да 22 мільёнаў чалавек. У асноўным яны пражывалі ў індыйскім штаце Пенджаб. У 80-х гадох лідары сікхаў на чале з Сінгхам Бхіндранвале, патрабавалі шырокай палітычнай аўтаноміі і ўтварэння сваёй уласнай дзяржавы Халістан (літаральна, «краіны чыстых»). Палітычным цэнтрам сепаратыстаў сталася сікхская святыня «Залаты храм».

Каб канчаткова разабрацца з сепаратыстамі, Гандзі разгортвае шырокую вайсковую аперацыю.

Летам 1984 году ў Пенджабе быў уведзены каменданцкі час. Але між тым, у «Залатым храме» сабралася каля 10 тысяч паломнікаў. 5 ліпеня распачаўся штурм храма вайскоўцамі. У выніку штурму загінула, па афіцыйных звестках, 83 вайскоўцы і 492 асобы ўнутры храма. Па неафіцыйных, загінула значна больш — да 500 вайскоўцаў і 3 тысячы мірных грамадзян. Аперацыя «Блакітная зорка», сталася адной з негатыўных старонак ва ўнутранай палітыцы Індзіры Гандзі.

31 кастрычніка 1984 года, Індзіра Гандзі была застрэлена сваімі ахоўнікамі Сатванам Сінгхам і Біантам Сінгхам, калі яна ішла, каб даць інтэрв’ю брытанскаму журналісту Пятру Усцінаву. Гандзі была застрэлена, у яе патрапіла 31 куля, і яна памерла ў шпіталі.

Пасля яе смерці, пачаліся масавыя беспарадкі, накіраваныя супраць сікхаў, індусы палілі маёмасць і дамы сікхаў, забівалі нявінных людзей. Раджыў Гандзі, сын Індзіры Гандзі, так пракаментаваў гэтыя падзеі: «Калі вялікая дрэва падае, трасецца зямля».

www.radyjo.net, Павал Усаў

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: