32 мільёна еўра за паўгода. Літоўская мытня падлічыла кошт затрыманых кантрабандных цыгарэт

З пачатку года літоўскія мытнікі затрымалі кантрабандныя цыгарэты на агульную суму 31,8 млн еўра (уключаючы падаткі). Аб'ём кантрабанды прыкладна супадае з аб'ёмам мінулага года за той жа перыяд, паведамляе мытня Літвы.


Усяго з пачатку 2021 года было затрымана амаль 9 млн пачакаў цыгарэт, якія спрабавалі нелегальна правезці праз мяжу. Амаль 75% цыгарэт — беларускай вытворчасці (маркі Minsk, Fest, NZ і Queen), 23% — цыгарэты з Калінінградскай вобласці, паведамляе REFORM.by.

На мяжы з Беларуссю было перахоплена 72% цыгарэт, 22% выяўленыя ўнутры краіны і 6% — на мяжы з Расіяй.

Літоўская мытня адзначае, што сёлета падаражэлі цыгарэты на чорным рынку. Адна пачак Minsk, Fest або NZ каштуе 1,9-2 еўра, а ў мінулым годзе такі ж пачак каштаваў 1,7 еўра.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: