35 гадоў таму Войцэх Ярузэльскі ўвёў ваеннае становішча ў Польшчы

У нядзелю, 13 снежня 1981 года ў 6 гадзін раніцы ў эфіры Польскага радыё выступіў генерал Войцэх Ярузэльскі, які паведаміў пра ўвядзенне ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны.

Танкі і машыны на вуліцах Варшавы. Фота tvn24.pl

Танкі і машыны на вуліцах Варшавы. Фота tvn24.pl

На працягу ўсяго 1981 года ў Польскай Народнай Рэспубліцы на фоне пагаршэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне працягваліся акцыі пратэсту пад эгідай прафсаюза «Салідарнасць» на чале з Лехам Валэнсам.


13 снежня 1981 года старшыня савета міністраў краіны генерал Войцех Ярузэльскі увёў у Польшчы ваеннае становішча. Па яго ўласных словах, гэта было зроблена для выратавання краіны, каб пазбегнуць савецкага ўварвання.

Войцэх Ярузэльскі аб

Войцэх Ярузэльскі аб'яўляе ваеннае становішча ў снежні 1981 году. Фота tvn24.pl



На працягу некалькіх дзён у 49 цэнтрах затрымання размешчаны каля 5 тысяч чалавек.

Падчас буйной ваенна-паліцэйскай аперацыі былі задзейнічаны 70 тысяч салдат, 30 тысяч паліцэйскіх, 1750 танкаў, 1900 БМП і 9 тыс. аўтамабіляў.

Падрыхтоўка да ўвядзення ваеннага становішча доўжылася больш за год і была праведзена з асаблівай руплівасцю. Для мэтаў ваеннага становішча складзеныя розныя законапраекты, у Савецкім Саюзе былі надрукаваны 100 тысяч асобнікаў апавяшчэння аб увядзенні ваеннага становішча, усталяваны пералік ваенных камісараў, прызначаных узяць на сябе кантроль над дзяржаўнай адміністрацыяй і буйнымі прадпрыемствамі, а таксама асобных устаноў і кампаній, якія павінны былі быць мілітарызаваны. Паліцэйскія войскі АМАПа прайшлі інтэнсіўныя практыкаванні па баях з натоўпам. У турмах падрыхтавалі месца для 5 тысяч актывістаў «Салідарнасці» і апазіцыі на падставе спісаў, складзеных з пачатку 1981 года.


Падчас ваеннага становішча загінулі дзясяткі людзей, каля 10 тысяч былі арэштаваныя, сярод іх актывісты «Салідарнасці» і апазіцыі, прадстаўнікі інтэлігенцыі.

У 2012 годзе суд Польшчы палічыў, што лідары краіны, якія ўвялі ваеннае становішча ў 1981 годзе і спынілі дзейнасць прафсаюза «Салідарнасць», парушылі закон.

«Няма сумневу, што ў момант увядзення ваеннага становішча прамой пагрозы ваеннага ўварвання (у Польшчу) з боку краін Варшаўскай дамовы не было, лідары гэтых краін разлічвалі, што сітуацыя ў Польшчы будзе ўрэгулявана мясцовымі ўладамі», — гаворыцца ў рашэнні суда, тэкст якога цытуе Reuters.

Суд прызнаў Ярузэльскага і вышэйшае ваеннае кіраўніцтва «злачыннай групай», якая «свядома парушыла закон», увядзеннем ваеннага становішча ў 1981-м. Яно было адменена ў 1983 годзе.

Фота tvn24.pl

Фота tvn24.pl

Суд таксама прысудзіў 86-гадовага Чэслава Кішчака, які быў у 1981-1990-х міністрам унутраных спраў Польшчы, і адыграў адну з ключавых роляў ва ўвядзенні ваеннага становішча, на два гады турмы ўмоўна. Станіслаў Кань, які ў 1981 годзе быў першым сакратаром ПОРП, прызнаны невінаватым.

Раней судом было вырашана вызваліць ад адказнасці галоўнага фігуранта справы аб прызнанні незаконным увядзенне ваеннага становішча генерала Войцэха Ярузельскага па прычыне слабога здароўя.

Паводле польскіх СМІ


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!