66 польскіх спартовых чыноўнікаў пазбавіліся пасады

Чыноўнікі не прайшлі люстрацыйную праверку.
Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак



66 польскія чыноўнікаў страцілі свае пасады ў кіраванні спартыўнымі саюзамі ў сувязі з люстрацыйнай праверкай. 42 чыноўнікі не склалі люстрацыйную заяву, а 24 — спазніліся з яе падачай. Пра гэта 15 снежня заявіў міністр спорту Польшчы Вітольд Лазенка, паведамляе «Радыё Польшчы».

Нагадаем, што 12 верасня ў сілу папраўкі да закона аб спорце, якія прадугледжваюць забарону ў дачыненні да шэрагу асоб на выкананне абавязкаў сябраў праўлення спартыўных звязаў і органаў унутранага кантролю. Гаворка ідзе пра супрацоўнікаў службаў бяспекі часоў Польскай Народнай Рэспублікі, якія знаходзіліся на службе паміж 22 ліпеня 1944 года і 31 ліпеня 1990 году.

Згодна з законам, 440 спартыўных чыноўнікаў павінны былі падаць люстрацыйныя заявы на працягу месяца з моманту атрымання паведамлення.

Паводле «Хартыі'97»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: