77-гадовы прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан трапіў у рэанімацыю. Ён знаходзіцца без прытомнасці

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан знаходзіцца ў рэанімацыі і без прытомнасці неўзабаве пасля сустрэчы з прэм'ер-міністрам Андрэем Бабішам, які напярэдадні прайграў парламенцкія выбары.

Земану 77 гадоў, ён шмат паліць, а ў мінулым яшчэ і моцна піў. Ён перасоўваецца на калясцы і пакутуе на цукровы дыябет, адзначае bbc.com.

У Цэнтральным вайсковым шпіталі Прагі паведамілі, што ў прэзідэнта ўскладненні раней пастаўленага дыягназу, сам гэты дыягназ там раскрываць адмовіліся.

Між тым у Чэхіі ходзяць чуткі, што ў Земана асцыт — скапленне вадкасці ў брушной поласці, якое з'яўляецца следствам цырозу печані. Афіцыйна гэтыя звесткі не каментуюць.

Як паведамляюць чэшскія СМІ, калі прэзідэнта прывезлі ў шпіталь, медыкі прытрымлівалі яму галаву.

Незадоўга да гэтага, раніцай у нядзелю, Земан сустрэўся ў сваім замку за горадам з прэм'ерам Андрэем Бабішам, чыя правапапулісцкая партыя да здзіўлення многіх назіральнікаў не змагла набраць абсалютную большасць на суботніх парламенцкіх выбарах.

Праціўнікі Бабіша маюць намер сфармаваць кіруючую кааліцыю і зрушыць яго з пасады прэм'ера. Сам Земан да выбараў казаў, што даручыць фарміраванне ўрада лідару найбуйнейшай партыі, а не нейкаму аб'яднанню з некалькіх партый.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: