78% расіян хочуць вярнуць візы з Беларуссю

Больш за тры чверці (78%) расіян выступаюць за вяртанне візавага рэжыму з Беларуссю ва ўмовах адмены нашай краінай віз для грамадзян 80 краін.
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання пра стаўленне расіян да Беларусі, прадстаўленыя Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі (УЦДГМ), паведамляе kommersant.ru. Пры гэтым, успрымаюць Беларусь у цэлым як сяброўскую дзяржаву 40% апытаных.

Пазней прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што ў Крамлі не разглядаецца пытанне аб увядзенні візавага рэжыму з Беларуссю. «Не, такая тэма не разглядаецца», — падкрэсліў Пяскоў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: