8 чалавек затрыманыя ў Маскве за бел-чырвона-белыя беларускія сцягі

Пра гэта паведамляе Свабода.
У цэнтры Масквы падчас традыцыйнага сталічнага маратону паліцыя затрымала восем чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. А каля пасольства Беларусі ў Маскве затрымалі сьпявачку Анжаліку Агурбаш, якая прыйшла падтрымаць пратэст беларусаў.

Усіх затрыманых пазьней адпусьцілі з абавязаньнем зьявіцца для складаньня пратаколаў аб парушэньні правілаў правядзеньня мітынгаў. Адна з затрыманых, Анастасія Пікуліна, распавяла, што яна і яшчэ некалькі чалавек прыйшлі на маратон з бел-чырвона-белымі сьцягамі, каб падтрымаць сваіх сяброў – спартоўцаў зь Беларусі, якія ўдзельнічалі ў забегу. Пікуліна падкрэсьліла, што яе кампанія стаяла на пляцоўцы для гледачоў і ніякага «недазволенага мітынгу», у якім яе абвінаваціла паліцыя, не праводзіла.

Ля беларускай амбасады ў Маскве затрымалі спявачку Анжаліку Агурбаш. Яна часта прыходзіць туды падтрымаць пратэстоўцаў.

Відавочца распавядае, што паліцэйскія спрабавалі спрабавалі пераканаць Агурбаш, што яна трымае нацысцкі сцяг. Таксама яны былі ўпэўненыя, што менавіта яна арганізуе мітынг. Спявачка паспела паразмаўляць з імі пра ўсё гэта, і нават прапанавала сілавікам падтрымаць пратэсты. Але скончылася ўсё затрыманнем.
Літаральна праз 5 хвілінаў Анжаліку Агурбаш адпусцілі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: