«А шкло мы расплавім далонямі». Аляксей Навальны з-за кратаў кранальна павіншаваў жонку

Расійскі апазіцыйны палітык і палітвязень Аляксей Навальны, які зараз адбывае зняволенне ў калоніі, на сваёй старонцы ў фэйсбуку кранальна павіншаваў сваю жонку Юлію з днём нараджэння.

Зьненавідзеў шкло, — напісаў Аляксей Навальны. —

Таму што ўжо шэсць месяцаў бачу цябе толькі праз яго. У судзе праз шкло. На спатканні праз шкло. Часам цябе па тэлевізары пакажуць мімаходам — таксама шкло.

І, вядома, мы на спатканнях робім класічны жэст, знаёмы ўсім па кіно (і хай ён застанецца знаёмы вам толькі па кіно), калі кожны прыціскае далонь да шкла са свайго боку і кажа нешта добрае ў трубку тэлефона. Гэта міла, але ўсё роўна дакранаешся толькі да шкла.

А яшчэ — дзіўны факт — кінакамедыі сталі менш смешнымі. У вас бывае так: рагочаш над смешным момантам, і табе трэба на долю секунды сустрэцца поглядам з блізкім чалавекам, які рагоча побач. За гэтую долю секунды адбываецца цэлы дыялог:

— Скажы, вельмі смешна!

— Так, вельмі.

— Люблю глядзець, калі ты смяешся.

— Ведаю.

І смяяцца разам над гэтым смешным момантам на 25% весялей. А то і на 30.

Йуля, мая дробка. Віншую цябе з Днём Нараджэння. Кахаю цябе, сумую па табе. Будзь здаровая і не маркоціся (хаця аб чым гэта я?).

А шкло мы рана ці позна расплавім далонямі. І камедыі зноў стануць смешнымі. Кахаю».

Аляксей Навальны знаходзіцца ў няволі з 17 студзеня, калі быў затрыманы па вяртанні ў Маскву з Германіі. 

2 лютага 2021 года суд замяніў расійскаму апазіцыянеру ўмоўны тэрмін 3 гады 6 месяцаў па справе «Іў Рашэ» на рэальны з адбываннем калоніі агульнага рэжыму на працягу 2 гадоў і 8 месяцаў. ЕСПЧ і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі «Amnesty International» і «Мемарыял», некаторыя лідары заходніх краін, а таксама шэраг расійскіх і замежных СМІ прызналі заключэнне Навальнага палітычна матываваным.

У маі 2021 года праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прысвоіла Навальнаму статус «вязень сумлення».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: