А так можна? У цэнтры Кіева прайшла шматлюдная акцыя пратэсту. Паліцыя падзякавала мітынгоўцам

У цэнтры ўкраінскай сталіцы прайшла чарговая акцыя ў патрымку зняволенага адэскага актывіста Сяргея Стэрненкі. 23 лютага 2021 года, рашэннем Прыморскага раённага суда Адэсы, ён быў асуджаны за выкраданне дэпутата Камінтэрнаўскага раённага савета на тэрмін 7 гадоў і 3 месяцы.

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны падзякавала ўсім, хто браў удзел у акцыі, за тое, што яны прытрымліваліся нормаў заканадаўства. Таксама праваахоўнікі нагадалі, што Канстытуцыя краіны гарантуе грамадзянам свабоду сходаў, паведамляе «Белсат» са спасылкай на прэс-службу украінскага МУС.

Сяргея Стэрненку прысудзілі да 7 гадоў пазбаўлення волі нібыта за выкраданне і катаванні кіраўніка адной з прарасейскіх партыяў у 2015 годзе. Шмат хто ва Украіне палічыў прысуд палітычна матываваным. Нацыяналісты з гэтае нагоды зладзілі ва ўсёй краіне акцыі пратэсту.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: