ААН абараняе «жоўтых камізэлек»

У ААН занепакоеныя паліцэйскім гвалтам у дачыненні да "жоўтых камізэлек".

Фота: Reuters

У сераду вярхоўны камісар па правах чалавека звярнулася да ўладаў Францыі з заклікам правесці дбайнае расследаванне ўсіх зафіксаваных выпадкаў неапраўданага прымянення сілы вартавымі парадку, паведамляе  euronews.com.

Мішэль Бачэлет дадала, што маніфестанты выступаюць у абарону сваіх эканамічных правоў і правоў на ўдзел у справах дзяржавы.

"Мы заклікаем урад працягваць дыялог, у тым ліку ў рамках нацыянальных дэбатаў, якія вядуцца ў цяперашні час, і настойліва раім уладам правесці ўсебаковае расследаванне ўсіх меркаваных выпадкаў празмернага ўжывання сілы", — сказала яна.

У сваю чаргу, французскі прэм'ер Эдуард Філіп нагадаў вярхоўнаму камісару аб "асабліва жорсткім гвалце", але ўжо "ў дачыненні да паліцэйскіх".

"Толькі пасля заканчэння расследавання можна сказаць, ці ёсць нейкія адхіленні ад нормы, ці трэба мяняць нейкія элементы ў механізме. Відавочна, былі тыя, з якімі неабходна было змагацца. Але якімі спосабамі і метадамі гэта было зроблена? Цяжка меркаваць, пакуль не выяўленыя ўсе факты ў рамках адміністрацыйнага, судовага расследавання", — сказаў прэс-сакратар урада Францыі Бенжамен Грыво.

З моманту пачатку пратэстнага руху "жоўтых камізэлек" у лістападзе мінулага года ў наглядныя органы паступілі сотні заяваў з абвінавачваннямі ў паліцэйскім самавольстве.

Нямала пратэстоўцаў пацярпелі ад траўматычнай зброі, якую выкарыстоўваюць праваахоўнікі пры разгоне дэманстрацый. Савет Еўропы нават патрабаваў ад французскіх уладаў выключыць траўматыку з арсенала паліцэйскіх.

Паводле euronews.com


 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!