ААН агучыла колькасць ахвяр вайны на Данбасе

Вайна на Данбасе забрала жыцці больш за 3,3 тысячы мірных грамадзян, яшчэ каля 9 тысяч былі параненыя. Пра гэта паведамілі ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый на старонцы ў Twitter.

censor.net.ua

«Забіта больш 3330 мірных грамадзян. Паранена да 9 тысяч, за 1,3 млн чалавек сталі ўнутранымі перасяленцамі. 3,5 млн маюць патрэбу ў дапамозе», — распавялі ў ААН.

У выніку вайны з'явілася «лінія судотыку» на тэрыторыі 427 км, якая перакрыла доступ насельніцтву да асноўных паслуг.

Баявыя дзеянні на тэрыторыі ўсходніх абласцей Украіны пачаліся ў 2014 годзе. Цяпер паўстанцы, якія ваююць супраць ўкраінскай арміі, кантралююць поўдзень Луганскай вобласці (самаабвешчаная ЛНР — Луганская Народная Рэспубліка) і паўднёвы ўсход Данецкай вобласці (самаабвешчаная ДНР — Данецкая Народная Рэспубліка). Украіна, ЗША, а таксама многія краіны Еўропы і свету абвінавачваюць Расію ва ўдзеле ў баявых дзеяннях і падтрымцы сепаратыстаў. Расія гэта адмаўляе.

Раней маніторынгавай місія ААН па правах чалавека ў Кіеве інфармавала, што з пачатку ўзброенага канфлікту на Данбасе з красавіка 2014 года да канца 2018-га загінулі ад 12 800 да 13 тысяч чалавек. Па дадзеных місіі, прыкладна 3300 загінулых на Данбасе былі грамадзянскімі асобамі, 4000 — вайскоўцамі ўкраінскай арміі, а 5500 — падтрыманымі Расіяй ўзброенымі паўстанцамі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!