ААН распавяла, колькі цывільнага насельніцтва было забіта на Данбасе за 4 гады

Місія ААН у назіранні правоў чалавека ва Украіне падала апошнія звесткі пра колькасць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва ў перыяд узброенага канфлікту на ўсходзе краіны, паведамляе «Белсат».
zi.dn.ua

zi.dn.ua

З 14 красавіка 2014 года да 15 жніўня 2018 года былі зарэгістраваныя 2737 асобаў, якія загінулі праз ваенныя дзеянні на Данбасе, падае лічбы апублікаваны даклад місіі.

-1571 мужчына;
-966 жанчын;
-96 хлопчыкаў;
-48 дзяўчат;
-56 дарослых, пол якіх вызначыць не ўдалося.

Да гэтых лічбаў таксама трэба дадаць 298 чалавек, якія загінулі ў выніку збіцця 17 ліпеня 2015 года малайзійскага «Boeing’а». Беручы іх пад увагу, агульная колькасць складае прынамсі 3035 чалавек.

ЦГ belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць