Абхазія. Нацыянальныя грошы — крыптавалюта

Адгур Ардзінба, міністр эканомікі непрызнанай Рэспублікі Абхазія заявіў пра магчымае стварэнне абхазскіх грошай, якія будуць называцца АВС (Abkhazian Republic Coin).

Нагадаем, што ў якасці разліковай адзінкі на тэрыторыі Абхазіі выкарыстоўваецца расійскі рубель. 

Паводле міністра, за кошт АВС непрызнаная рэспубліка здабудзе сваю нацыянальную валюту — важны элемент дзяржаўнасці. 

Самае цікавае ў гэтай заяве — тое, што новыя грошы будуць крыптавалютай. Не дзіўна, што адразу з’явілася шмат скептыкаў. Для таго, каб АВС стаў нацыянальнай валютай, у Абхазіі трэба стварыць паўнавартасную лічбавую эканоміку не толькі ў фінансавай сферы, але і ў дзяржаўным кіраванні, адукацыі, медыцыне і іншых сферах жыццядзейнасці дзяржавы. 

У сувязі з гэтым палітолагі пішуць, што выказванні пра нацыянальную абхазскую валюту — гэта падман. На самай справе, дзякуючы крыптавалютам сепаратысцкія тэрыторыі Паўднёвага Каўказу мараць стаць «сховішчам» для ценявых капіталаў. 

Нагадаем, што крыптавалюты ствараюцца без удзелу дзяржаў, а ў сваім абароце, па сутнасці, не прызнаюць дзяржаўных межаў і непадкантрольныя дзяржаўным органам.

Паводле грузінскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: