Абхазія. Згодна з законам гор

У парламенце непрызнанай Абхазіі — гарачыя дэбаты наконт праекта закона аб зброі. Сутыкнуліся прыхільнікі як яе легалізацыі, так і забароны.
Shutterstock

Shutterstock

Пры гэтым прадстаўнікі першага лагера апелююць да народных традыцый. 

«Валоданне і нашэнне зброі заўсёды разглядалася ў нашым грамадстве ў якасці элемента палітычнай свабоды асобы, суверэнітэту і бяспекі дзяржавы», — сцвярджаюць яны. Відавочна, што такі падыход дазволіць усім мець дома ледзь не арсенал.

Крытыкі легалізацыі зброі нагадалі парламентарам пра мноства выпадкаў забойстваў на побытавай глебе. Нядаўна на адным з вяселляў застрэлілі тамаду. Акрамя таго, Абхазія жыве ў асноўным за кошт турыстаў, якія наўрад ці паедуць у занадта мілітарызаваны край.

Зрэшты, гэтыя аргументы не спрацавалі. Наадварот, перамагла ідэя, што легалізацыя зброі дазволіць знайсці любы «ствол», з якога заб’юць або параняць чалавека, бо ўсе даныя будуць у праваахоўных органаў. Калі нічога не зменіцца, то ўжо ўвесну кожны жыхар Абхазіі зможа спаслацца на народную традыцыю і набыць зброю.

Паводле абхазскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: