АБСЕ спыняе маніторынг Луганска

Група назіральнікаў спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ спыніла маніторынг Луганска з-за небяспекі ў гэтым горадзе. Пра гэта гаворыцца ў апошняй справаздачы місіі, паведамляе "Интерфакс-Украина".



"У Луганску сітуацыя застаецца напружанай. У сувязі з мерамі бяспекі спецыяльная маніторынгавая місія не адсочвае гэтай зоны адказнасці", — гаворыцца ў апублікаванай справаздачы.

 

Адносна Данецка ў справаздачы паказана, што ў горадзе няма істотных змен у сітуацыі з бяспекай.

 

"Місія збірае дадатковую інфармацыю аб сітуацыі ў Славянску праз тэлефонныя кантакты з пастаяннымі суразмоўцамі ў самім горадзе, інтэрв'ю з журналістамі, якія вяртаюцца адтуль, а таксама адсочвае апошнія фатаграфіі", — гаворыцца ў справаздачы.

 

Як вядома, раней у АБСЕ заяўлялі, што спецыяльная маніторынгавая місія працягне сваю працу ва Украіне, але правядзе пэўныя перагрупоўкі сваіх назіральнікаў ва ўсходніх рэгіёнах у сувязі з сітуацыяй з бяспекай.

 

Зараз у палоне ў баявікоў знаходзяцца дзве групы місіі, якія назіралі за сітуацыяй ва ўсходніх рэгіёнах.

 

Першая група назіральнікаў АБСЕ знікла 26 мая вечарам у Данецкай вобласці, у яе склад уваходзяць чатыры чалавекі — грамадзяне Швейцарыі, Эстоніі, Турцыі і Даніі.

 

З другой групай, таксама ў складзе чатырох чалавек, сувязь спынілася 29 мая вечарам на блокпосце каля Севераданецка Луганскай вобласці.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: