Абвешчаны пераможцы Пулітцэраўскай прэміі-2019

Камітэт Пулітцэраўскай прэміі абвясціў пераможцаў 2019 года. Узнагароды прысуджаліся ў 22 намінацыях у галіне журналістыкі, літаратуры, тэатра, музыкі. Асобна таксама прысуджана «Спецыяльная ўзнагарода».

За матэрыялы пра прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ўзнагароды атрымалі адразу дзве газеты. The New York Times за 18-месячнае расследаванне падатковых парушэнняў у бізнесе Трампа (у намінацыі «Тлумачальная журналістыка») і The Wall Street Journal за матэрыял аб выплатах жанчынам, якія павінны былі маўчаць пра сувязь з Трампам.

У намінацыі «Міжнародны рэпартаж» выбралі двух пераможцаў — Associated Press за серыю матэрыялаў пра вайну ў Емене і Reuters за серыю фота пра канфлікт з этнічнай групай рохінджа ў М'янме.

Перамогу ў намінацыі «Хуткія навіны» атрымала выданне Pittsburgh Post-Gazette, якое асвятляла стральбу ў мячэцях новазеландскага Крайстчэрч.

Прэміі ў галіне літаратуры атрымалі Рычард Пауэрс за раман «Верхні ярус», гісторык Дэвід Блайт за біяграфічны твор «Фрэдэрык Дуглас Прарок свабоды», паэт Форэст Гандэр за зборнік вершаў «Быць з».

«Спецыяльныя ўзнагароды» прысудзілі памерлай спявачцы Арэта Франклін (за ўклад у амерыканскую культуру) і Мэрылендскай газеце The Capital Gazette, якая не спыніла працу пасля нападу на рэдакцыю ўзброенага чалавека.

З поўным спісам пераможцаў можна азнаёміцца ​​на сайце прэміі.

Пулітцэраўская прэмія з'яўляецца самай прэстыжнай амерыканскай узнагародай у галіне журналістыкі і літаратуры. Больш за стагоддзе Пулітцэраўская прэмія ўручаецца штогод у 21 катэгорыях за дасягненні ў галіне журналістыкі (14 катэгорый), літаратуры, драматургіі, гісторыі і музыкі (7 катэгорый).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: