Patryjoty 1200 100 2e1c7308a3a48a13db21bf292e831989ae0299303b01379966627b13afde24a1

Пранкеру, які выбег на сцэну Еўрабачання з голым задам, прызначылі меру стрымання

Адыёзны пранкер Віталь Сядзюк зняў штаны і паказаў аголеныя ягадзіцы ў прамым эфіры "Еўрабачання-2017" падчас выступу Джамалы. Сёння адбыўся суд, які вызначыў яму меру стрымання. 

За гэты ўчынак Сядзюк быў затрыманы і правёў выходныя ў СІЗА. У панядзелак, 15 траўня, адбыўся суд.

Перад пачаткам пасяджэння Віталь выйшаў з будынка суда без кайданкоў і збег ад журналістаў. 

На судзе Віталь заявіў, што не мае нічога супраць Джамалы, гэта быў яго акт уласнай эпатажнасці і нагадаў, што раней ён учыняў падобнае ў іншых краінах. Напрыклад, Віталь Сядзюк паспеў "засвяціцца" з Мадонай у 2011 годзе, Уілам Смітам у 2012-м, а ў 2013 годзе ён нават спрабаваў атрымаць узнагароду Grammy замест спявачкі Адэль.

Як паведаміла  tsn.ua, суддзя Дняпроўскага суда Кіева прысудзіў Віталя Сядзюка здаць замежны паспарт і на 60 сутак абмежаваў яго перамяшчэнні. Пры гэтым правапарушальнік павінен пастаянна знаходзіцца пад кантролем паліцыі. Гэта пастанова абскарджанню не падлягае


Каментаваць