Ад $ 2000 да $ 4000 за «пуцёўку» з Багдаду да мяжы ЕС

Брытанскае выданне The Telegraph апублікавала артыкул пра тое, як беларускі рэжым помсціць ЕС за санкцыі, запаўняючы Еўрасаюз мігрантамі з Ірака і Афганістана.
З пачатку года Літва прыняла больш 555 мігрантаў з Беларусі, што ў шэсць разоў больш, чым годам раней. Большасць з іх спрабавалі нелегальна перасекчы мяжу ў апошнія тры тыдні.

«Мы бачым, што струмень мігрантаў рэгулюецца беларускімі ўладамі як інструмент палітычнага ціску, сродак варожай гібрыднай вайны. [...] Мы маем справу з дыктатарам, які ўсё больш знаходзіцца на мяжы вар'яцтва і гатовы здзяйсняць зусім невымоўныя і непрадказальныя рэчы», — сказаў намеснік кіраўніка МЗС Літвы Мантас Адоменас.

Літва вымушана была пабудаваць лагер для бежанцаў і цяпер разглядае магчымасць будаўніцтва сцяны з Беларуссю, якая будзе каштаваць каля € 15 мільёнаў.

Намеснік кіраўніка МУС Літвы Арнольдас Абрамавічус паведаміў, што выведка валодае «паведамленнямі, мноствам ўскосных доказаў і некаторымі дакументамі», якія сведчаць пра тое, што беларускія ўлады «ўдзельнічаюць у садзейнічанні праезду з Багдаду ў Мінск» праз Цэнтркурорт.

Мігранты кажуць, што яны заплацілі неназваным асобам у сваіх краінах ад 2000 да 4000 долараў за «пуцёўку» з Багдаду да мяжы ЕС.

Варта звярнуць увагу і яшчэ на адзін момант: рост колькасці просьбаў прытулку, цікава прымеркаваны да абмеркавання ў ЕС санкцый супраць Беларусі.

«Літва не бачыла ніякіх незаконных пераходаў мяжы на працягу некалькіх дзён да панядзелка, калі ЕС прыняў чацвёрты пакет санкцый супраць рэжыму. Пасля гэтага зноў сталі лавіць па 50 чалавек у дзень, што складае больш за палову таго, што мы бачылі на працягу цэлага года», — сказаў Адоменас.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: