Ад каронавіруса загінула ўжо 722 чалавекі

Колькасць захварэўшых ад новага каронавіруа наблізілася да 35 тысяч чалавек, паведамляе 8 лютага Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР. Колькасць памерлых ад гэтага віруса на тэрыторыі Кітая вырасла да 722 чалавек, з іх за апошнія суткі — 86.

Вырасла колькасць тых, хто захварэў у 25 краінах за межамі Кітая: у Сінгапуры — 30, у Тайландзе і Японіі — 25, у Паўднёвай Карэі — 24, на Тайвані — 17, у Аўстраліі — 15, у Нямеччыне — 13, ЗША і Малайзіі — па 12, ў В'етнаме — 10, Канадзе — 7, Францыі — 6, ААЭ — 5, у Індыі, Італіі, Вялікабрытаніі і на Філіпінах — па 3, Расіі — 2, у Камбоджы, Непале, Бельгіі, Іспаніі, Фінляндыі, Швецыі і Шры-Ланцы — па 1.

У Беларусі ўжо больш за 500 чалавек прайшлі дыягностыку на новы каронавірус, і ва ўсіх ён не пацвердзіўся. Больш за тое, ні ў каго з абследаваных не было і пнеўманій, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
29 студэнтаў ВНУ, якія вярнуліся з вакацыяў з Кітая 7 лютага размясцілі ў аздараўленчым комплексе БДУ «Брыганціна». Для іх спецыяльна выдзелілі пакоі, бо ў інтэрнатах ВНУ не змаглі стварыць неабходныя ўмовы: з-за ўспышкі каронавіруса на працягу двух тыдняў хлопцы і дзяўчаты павінны быць пад медыцынскім наглядам.

З 10 лютага ў Хабараўску ўводзяць масачны рэжым. Рашэнне было прынята напярэдадні гарадской камісіяй па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, паведамляецца на сайце адміністрацыі Хабараўска.
Закрыццё кітайскіх гарадоў у выніку ўспышкі каронавіруса прывяло да скарачэння імпарту прадукцыі, у тым ліку на прадпрыемствы па выпуску азотных і фосфарных угнаенняў. Могуць скараціць імпарт калійных угнаенняў і кітайскія аграрыі.

tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: