Ад 7 студзеня неба над Балтыкай пачнуць патруляваць Іспанія і Бельгія

Іспанія і Бельгія сёння пачнуць патруляваць неба над Балтыкай у рамках місіі NATO. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце Альянсу.



фота nato.int


«Саракавая ратацыя ўдзельнікаў місіі NATO па патруляванні паветранай прасторы Балтыі адбудзецца на гэтым тыдні (7 студзеня 2016 года) у Літве і Эстоніі. Адказнасць за місію будзе перададзена ад Венгрыі і Германіі да Іспаніі і Бельгіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Паведамляецца, што на працягу першых чатырох месяцаў 2016 года місію будзе ўзначальваць Іспанія.

Іспанія будзе выкарыстоўваць 4 самалёта Eurofighter Typhoon, якія будуць базавацца ў Шяўляе (Літва), а Бельгія — 4 самалёта F-16 на аэрадроме Эмары ў Эстоніі.

Нагадаем, што ў 2014-м годзе самалёты NATO перахоплівалі расійскія самалёты больш за 400 разоў. З іх больш за 150 перахопаў былі праведзены місіяй патрулявання Балтыкі NATO. Гэта ў чатыры разы больш, чым у 2013-м годзе.

УНІАН

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: