Адбыўся пажар у «Вежы Трампа» ў Нью-Ёрку. Ёсць ахвяры

У ЗША 7 красавіка паведамілі пра пажар, які адбыўся ў хмарачосе «Вежа Трампа» (Trump Tower) у Нью-Ёрку. Ёсць чалавечыя ахвяры. Пра гэта піша Радыё Свабода
Як паведамляе ВВС, у выніку пажару загінуў 67-гадовы мужчына, жыхар кватэры ў гэтым будынку з 50 паверху. Менавіта на гэтым паверсе ўзнік пажар.

Таксама лёгка пацярпелі чацвёра пажарнікаў.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які з'яўляецца ўладальнікам хмарачоса, заявіў у твітэры, што пажар быў вельмі абмежаваны. Ён пахваліў пажарных за працу.

Прычына пажару дагэтуль невядомая.

У гэтым будынку знаходзіцца офіс Трампа як прадпрымальніка, там жа ёсьць і яго ўласнае жыллё. Але пасля абрання на пасаду прэзідэнта ЗША ў студзені 2017 года, Дональд Трамп рэдка бывае ў Нью-Ёрку.

Па паведамленнях выратавальных службаў, членаў сям’і Трампа не было ў доме падчас пажару, сам ён таксама ў той час быў у Вашынгтоне.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!