
У ЗША і ЕС, дзе ў сувязі з трагедыяй вінавацяць баевікоў, якіх узбройвае Масква, загаварылі аб узмацненні жорсткасці санкцый. Сітуацыю ва Украіне ў панядзелак абмяркуюць на экстранным пасяджэнні пастаянныя прадстаўнікі АБСЕ. У Брусэлі адбудуцца пазачарговыя кансультацыі камісіі НАТА — Украіна. У чацвер кіраўнікі МЗС 28 краін — членаў Еўрасаюза збяруцца на экстранае паседжанне.
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас візіту ў Індыю заявіў напярэдадні, што Вашынгтон гатовы працягваць ціск на Расію. Пакуль незразумела, да якой ступені дойдзе ўздзеянне на РФ, аднак крыніцы, блізкія да Дзярждэпартаменту ЗША, не выключаюць, што Захад усё ж адключыць Расію ад сістэмы SWIFT. Гэта супольнасць сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый — міжнародная міжбанкавая сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў. Па колькасці карыстальнікаў сістэмы SWIFT Расія займае другое месца пасля ЗША. Ёй карыстаюцца каля 600 вядучых расійскіх банкаў — больш за палову крэдытных арганізацый краіны. Больш за 80 працэнтаў разлікаў у Расіі праводзіцца праз SWIFT.
Абмеркаванне:
Борис