У новым прысудзе, які злёгку зменены ў частцы кваліфікацыі дзеянняў асуджаных, захаваны ранейшыя тэрміны пакарання абодвум футбалістам. Такім чынам, яны будуць адбываць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі.
ТАСС са спасылкай на свайго карэспандэнта ў Масгарсудзе удакладняе, што прысуд уступіў у сілу.
Прэсненскі суд Масквы вынес прысуд футбалістам 8 траўня. Какорын атрымаў паўтары гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Мамаеў — адзін год пяць месяцаў.
Паводле
lenta.ru