Адвакат Сянцова паведаміў, што палітзняволены не скардзіцца на здароўе

Аб гэтым піша "Громадске" са спасылкай на допіс адваката Алега, Зміцера Дінзэ, у фэйсбуку.



Зміцер Дінзэ наведаў Алега Сянцова ў калоніі ў Лабытангах. "У яго ўсё добра, здароўе ў норме. Працуе над новымі апавяданнямі і аповесцямі", — напісаў адвакат.

13 ліпеня Алегу Сенцову спаўняецца 43 гады. У 2015 годзе ён быў асуджаны ў Расіі да 20 год зняволення за "тэрарызм". Разам з ім быў зняволены анархіст з Севастопалю Аляксандр Кольчанка.

Нагадаем, што заўтра 14 ліпеня, РосУзник і Посольство України в Республіці Білорусь прапануюць сустрэцца і разам паглядзець фільм "Этапам праз паўзямлі" пра гісторыю Сянцова і Кольчанка. Там жа можна будзе падпісаць паштоўкі для палітвязняў. Месца: вул.Машэрава 8, корп.9, другі паверх, прастора Другі паверх. Пачатак у 18.00.

Івэнт у Фэйсбуку. 

Паводле hromadske.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: