Адзін з кіраўнікоў СБУ падазраецца ў шпінажы для ФСБ Расіі

Адзін з кіраўнікоў УСБУ Кіева затрыманы па падазрэнні ў дзяржаўнай здрадзе на карысць Расіі.



Служба бяспекі Украіны затрымала аднаго з кіраўнікоў Галоўнага ўпраўлення СБУ ў Кіеве і Кіеўскай вобласці.

Як паведамілі УНІАН у прэс-цэнтры СБУ, затрыманы абгрунтавана падазраецца ў працы на спецслужбы Расійскай Федэрацыі па артыкуле 111 Крымінальнага кодэкса Украіны (дзяржаўная здрада).

Па словах в. а. старшыні СБУ Васіля Грыцака, праца па ачышчэнні шэрагаў Службы працягваецца.

«Правяраюцца таксама іншыя супрацоўнікі СБУ, якія могуць быць датычныя да замежных спэцслужбаў», — падкрэсліў ён.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: