Палякі адзначаюць гадавіну Варшаўскага паўстання

Паўстанне было самай маштабнай узброенай аперацыяй падпольных фарміраванняў Польшчы супраць Трэцяга Рэйху.

Фота PAP/Marcin Obara

Роўна 74 гады таму, 1 жніўня, у сталіцы Польшчы пачалося Варшаўскае паўстанне супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў. Урачыстыя мерапрыемствы з нагоды гадавіны ў польскай сталіцы пачаліся яшчэ напярэдадні памятнай даты.

Выступаючы ўчора перад ветэранамі Варшаўскага паўстання на плошчы Красіньскіх, прэзідэнт Анджэй Дуда выказаў ім падзяку за свабодную Польшчу.

«Гэта дзякуючы вам, мы сёння тыя, хто мы ёсць, і там, дзе мы ёсць — у свабоднай, суверэннай, незалежнай Польшчы, якую вы самі аднавілі і дапамаглі аднавіць двум малодшым пакаленням. Нізкі вам за гэта паклон», — сказаў Анджэй Дуда.

Варшаўскае паўстанне стала самай маштабнай узброенай аперацыяй падпольных ваенных фарміраванняў Польшчы супраць Трэцяга Рэйху з мэтай вызвалення Варшавы. Паўстанне супала з набліжэннем частак Чырвонай арміі да ўсходняй ускраіны горада і адступленнем нямецкіх войскаў.

Падчас баёў з немцамі загінулі каля 18 тысяч паўстанцаў, а таксама прыкладна 140 тысяч мірных жыхароў горада, у тым ліку шмат жанчын і дзяцей.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: