Афганістан. Мёртвыя душы

Такое ўражанне, што славуты твор Мікалая Гогаля пра прыгоды махляра Чычыкава і цяпер уважліва чытаецца афганцамі.

А дакладней, афганскімі генераламі, якія паўтарылі апісаны ў кнізе Гогаля метад. Як высвятляецца, яны запісалі ў сваё войска 42 тысячы рэкрутаў, якія на самай справе існавалі выключна на паперы. Пры гэтым на кожнага неіснуючага жаўнера Вашынгтон, які падтрымлівае рэжым у Кабуле, доўгі час даваў грошы, што перацякалі ў кішэні генералаў. 

Прычым вайскоўцам удалося адбудаваць такую ювелірную схему карупцыі, што шматлікія інспекцыі доўгі час не змаглі выявіць фізічную адсутнасць у казармах тых самых 42 тысяч чалавек. 

Прэса, на жаль, не інфармуе, дзе гэтая схема дала пракол. Паведамляюць выключна пра тое, што амерыканцы змянілі форму справаздачы пра навабранцаў: замест простых заяваў патрабуюць асабістыя біяметрычныя дадзеныя кожнага салдата.

Паводле польскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: