«Аграмадны прагрэс». Кім Чэн Ын сустрэнецца з Трампам

Кім Чэн Ын прапанаваў Трампу сустрэцца асабіста для перамоваў аб раззбраенні. Трамп пагадзіўся.

Фота nv.ua

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся на асабістую сустрэчу з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам. Пра гэта пасля размовы з Трампам распавёў начальнік Упраўлення нацыянальнай бяспекі Паўднёвай Карэі Чон Ый Ён.

Паўднёвакарэйскі чыноўнік сам сустракаўся з Кім Чэн Ынам падчас візіту ў Пхеньян пасля Алімпійскіх гульняў. Там паўночнакарэйскі лідар заявіў, што КНДР гатовыя ўстрымацца ад далейшых ядзерных выпрабаванняў. Кім Чэн Ын таксама прапанаваў сустрэцца з Трампам «як мага хутчэй».

Трамп запэўніў Чон Ый Ёна, што гатовы правесці такую сустрэчу да мая 2018 года.

Пры гэтым амерыканскі лідар адзначыў, што пакуль не будзе дасягнута поўная дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, санкцыі супраць Пхеньяна захаваюцца.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у Twitter пра "аграмадны прагрэс" ва ўзаемаадносінах з Паўночнай Карэяй.

"Кім Чэн Ын размаўляў пра дэнуклеарызацыю з прадстаўнікамі Паўднёвай Карэі, а не проста пра замарозку (ядзернай праграмы). Таксама ў Паўночнай Карэі не будуць тэставаць ракеты ў гэты час. Мы дасягнулі аграмажнага прагрэсу, але санкцыі будуць захаваныя да таго часу, пакуль не будзе дасягнута пагадненне (аб дэнуклеарызацыі). Сустрэча (з Кім Чэн Ынам) ужо плануецца!" — напісаў Трамп.


Калі сустрэча Трампа і Кім Чэн Ына адбудзецца, гэта будуць першыя асабістыя перамовы дзеючага прэзідэнта ЗША з лідарам КНДР.

Паведамленне пра сустрэчу было зроблена на наступны дзень пасля таго, як ЗША ў чарговы раз пашырылі санкцыі супраць КНДР. Новыя абмежаванні былі ўведзеныя з-за выкарыстання баявога атрутнага рэчыва для забойства Кім Чэн Нама — брата Кім Чэн Ына.

Паводле korrespondent.net, meduza.io


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!