Ахвярамі землятрусу і цунамі ў Інданэзіі сталі сотні чалавек

Два землятрусы ў Інданэзіі выклікалі цунамі, у выніку якога загінулі не менш 384 чалавек. Колькасць ахвяраў можа істотна ўзрасці.


У выніку двух землятрусаў і выкліканых імі цунамі ў Інданэзіі загінулі некалькі сотняў чалавек. Як паведамілі ў суботу, 29 верасня, мясцовыя ўлады, у цяперашні час колькасць загінуўшых складае 384 чалавекі. Не выключана, што яна можа істотна ўзрасці, перадае Reuters.

Па словах спікера нацыянальнай службы па надзвычайных сітуацыях, калі ўлады папярэдзілі пра пагрозу цунамі, многія працягвалі займацца сваімі справамі на пляжы і не адразу ўцяклі, таму сталі ахвярамі шасціметровых хваляў.

Многія будынкі поўнасцю або часткова разбураны, у тым ліку прыватныя дамы, гандлёвы цэнтр і мячэць.

Землятрус магнітудай 7,4 адбыўся напярэдадні каля 18:00 па мясцовым часе. Яго эпіцэнтр знаходзіўся ў 80 кіламетрах на поўнач ад горада Палу на востраве Сулавесі. Каардынацыя ўладамі выратавальных аперацый была абцяжарана, паколькі землятрус выклікаў перабоі ў электразабеспячэнні. Сувязь паміж Палу і найбліжэйшых горадам Дунган, самым блізкім да эпіцэнтра землятрусу, была абарваная.

Аэрапорт Палу зачынены для самалётных зносін, дазвол на пасадку атрымліваюць толькі верталёты. У Палу пражываюць каля 350 тысяч чалавек. У Інданэзіі, дзе пражываюць каля 260 мільёнаў чалавек, рэгулярна адбываюцца землятрусы. Падчас аднаго з апошніх стыхійных бедстваў, якія адбыліся на папулярным у турыстаў востраве Ломбок, які размешчаны на ўсход ад Балі, загінулі больш за 500 чалавек.

Паводле dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: