Ахвяраў камунізму будзе больш?

«Фонд памяці ахвяр камунізму» — арганізацыя, якая працуе пад патранажам Збігнева Бжэзінскага, зрабіла незвычайную заяву. Фонд вырашыў лічыць усіх, хто памёр ад каронавіруса, ахвярамі… камунізму.


Падставай для такой заявы стала прыналежнасць усяго кіраўніцтва Кітаю да мясцовай кампартыі. Паводле фонду, камуністы загадалі схаваць усю інфармацыю пра вірус на пачатковых стадыях эпідэміі, што ў выніку і справакавала глабальную трагедыю. 

З улікам усяго гэтага «Фонд памяці ахвяр камунізму» прылічыў каля ста тысяч чалавек — усіх памерлых ад каронавіруса ў свеце — да ста мільёнаў, якіх камуністы забілі ў розных краінах за ўсю гісторыю свайго існавання. 

Логіка развагаў фонду выглядае шмат для каго дзіўнай. У галаву не ўкладаецца, што людзі па ўсім свеце паміраюць не ад віруса, а ад камунізму. 

Акрамя таго, амерыканская разведка, калі верыць прэсе, ужо ў лістападзе 2019-га інфармавала Белы дом пра нейкую дзіўную хваробу ва Ухані, безвынікова прапануючы ўвесці каранцінныя захады. 

З іншага боку, заява фонду падтрымлівае хайп у прэсе наконт таго, каб засудзіць Кітай за эпідэмію. Ідэю выставіць Пекіну рахунак (лічыцца, што сума кампенсацыі за каронавірус можа дасягаць некалькі трыльёнаў долараў) вельмі папулярная сярод амерыканскіх палітыкаў, у тым ліку высокага ўзроўню.

Паводле амерыканскай прэсы 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: