Акцыя салідарнасці прайшла ў Эйндховене (фота)

У нядзелю, 11 кастрычніка, беларуская абшчына Нідэрландаў зладзіла акцыю салідарнасці #GoGirl у Эйндховене.


Жанчыны Беларусі звярнуліся да сусветнай жаночай супольнасці з заклікам аб дапамозе. Яны заявілі, што ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Беларусі, яны былі вымушаныя заняць актыўную міратворчую пазіцыю, пасля таго як пачаліся пераследы народных лідараў і бесчалавечныя рэпрэсіі і катаванні мірных дэманстрантаў.


Акцыі супраць гвалту #womeninwhite, якія сабралі тысячы беларускіх жанчын у белым з кветкамі, сталі вядомыя ва ўсім свеце. Удзельніцы акцыі салідарнасці заявілі, што жаночая салідарнасць не ведае межаў, і яны заклікалі жанчын ва ўсім свеце падтрымаць ініцыятыву ў барацьбе за свае правы і годнасць.


Удзельніцы выйшлі на цэнтральную плошчу Эйндховена ў белым і з белымі кветкам. У сувязі з абмежаваннямі, уведзенымі галандскім урадам з-за Covid-19, у акцыі прыняло ўдзел 40 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: