Акцыя за сумленныя выбары ў Маямі (фота)

15 верасня ў Маямі ўдзельнікі палітычнай арганізацыі «Новая свабода Расеі» і сябры Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) правялі акцыю пратэсту «Мы за сумленныя выбары».

Акцыя была прымеркавана да адзінага дня галасавання, што прайшоў у Расіі, падчас якога было зафіксавана мноства фальсіфікацый і парушэнняў.

«Нас, беларусаў, гэтак жа вельмі турбуе дадзеная праблема, таму што ў лістападзе ў Беларусі пройдуць парламенцкія выбары, а ў 2020 годзе выбары прэзідэнта. Несумленныя і непразрыстыя выбары — гэта аснова нязменнай улады!» — пракаментаваў старшыня БАЗА Андрэй Пушкароў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: