Акцыю супраць рэпрэсій ў Беларусі правялі ў Нью-Ёрку (фота,відэа)

У пятніцу, 24 сакавіка прайшла акцыя каля кансуляту РБ ў Нью-Ёрку. Яе ініцыятарамі былі беларусы Флорыды.

Пад час акцыі гучалі прамовы з пратэстам супраць абсурднага антычалавечага падатку на беспрацоўе і супраць рэпрэсіяў і тэрору ў Беларусі; заклікі вызваліць арыштаваных пад час пратэстаў у Беларусі, выказвалася салідарнасць з пратэстуючымі ў гарадах і мястэчках Беларусі.

Ініцыятарамі акцыі былі беларусы Флорыды, якія праз Фэйсбук прапанавалі гэтую акцыю.


Нягледзячы на працоўны дзень, удзел у мітынгу ўзялі больш за 50 чалавек, некаторыя з іх прыбылі з Маямі і іншых мясцінаў Флорыды, з Філадэльфіі й Нью-Джэрсі. Беларусы Нью-Ёрка і ваколіцаў збяруцца на яшчэ адзін мітынг 26 сакавіка а 3-й гадзіне на Юніон-сквер, каля помніка Джорджу Вашынгтону, каб прыцягнуць увагу да Беларусі сярод амэрыканцаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: