Акт аб дэмакратыі ў Беларусі накіраваны на подпіс Трампу

Законапраект, накіраваны на ўзмацненне ціску на Лукашэнкі ў сувязі з рэпрэсіямі яго рэжыму супраць апазіцыі, накіраваны на подпіс прэзідэнту Дональду Трампу, заявіў адзін з яго галоўных ініцыятараў.


Аўтарам законапраекта з’яўляецца кангрэсмен Крыс Сміт, член Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў, нагадвае «Голас Амерыкі».

«Прыняўшы гэты законапраект, Кангрэс прызнае тое, з чым змагаецца, адважны народ Беларусі вядзе барацьбу з 9 жніўня. Нядаўнія выбары былі відавочна фальсіфікаванымі і не выклікаюць даверу ў міжнароднай супольнасці ні ў каго, акрамя самога Лукашэнкі, і, магчыма, Расіі», — заявіў кангрэсмен Сміт.

Двухпартыйны законапраект быў уключаны ў незвязаную з ім бюджэтную ініцыятыву і вынесены на разгляд Кангрэса на гэтым тыдні.

«Гэты двухпартыйны законапраект аднаўляе санкцыі ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія перашкаджалі пераходу краіны да дэмакратыі» — адзначыў амерыканскі кангрэсмен.

«Ён аказвае гэтак неабходную падтрымку беларускім СМІ і важнаму ІТ-сектару краіны. Беларускі народ змагаецца за захаванне незалежнасці і суверэнітэту сваёй краіны, нягледзячы на пагрозу, якая выплывала ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна», — дадаў ён.

Стаўшы законам, дакумент дазволіць, сярод іншага, заявіць, што ЗША не прызнаюць вынікі фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, а таксама не дазволіць прызнаць Лукашэнку законна абраным лідарам Беларусі.

Законапраект таксама заклікае да правядзення новых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, якія адпавядаюць стандартам АБСЕ, і да неадкладнага вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Акрамя ўсяго іншага, уключэнне Беларусі ў так званую «Саюзную дзяржаву» не будзе прызнана ЗША.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: