Алан Цьюрынг, які разгадаў «Энігму», з'явіцца на новай купюры ў 50 фунтаў

Партрэт матэматыка і аднаго з родапачынальнікаў кампутарных навук Алана Цьюрынга, які разгадаў нацысцкія коды, з'явіцца на новай банкноце ў 50 фунтаў стэрлінгаў.

Цьюрынг, які дэшыфраваў коды нацыстаў падчас Другой сусветнай вайны, у пасляваенны час атрымаў прысуд за гомасексуальнасць і быў падвергнуты хімічнай кастрацыі. Ён быў рэабілітаваны толькі ў 2013 годзе.

Новая купюра будзе выпушчаная ў абарачэнне да канца 2021 года і будзе, як і ўсе новыя грошы, што друкуюцца Банкам Англіі, не папяровай, а палімернай, паведамляе ВВС.

"Алан Цьюрынг быў выбітным матэматыкам, і яго праца значна паўплывала на наша сённяшняе жыццё", — заявіў кіраўнік Банка Англіі Марк Кэрні.

"Ён быў бацькам кампутарных навук і штучнага інтэлекту, а таксама героем вайны. Уклад Алана Цьюрынга ў многіх галінах быў рэвалюцыйным. Цьюрынг — гігант, на плячах якога стаяць шмат хто ў нашы дні", — заявіў Кэрні.

Праца Алана Цьюрынга ў гады Другой сусветнай вайны дазволіла камандаванню саюзных войскаў атрымаць доступ да сакрэтных данясеннях з флоту нацысцкай Германіі. Цьюрынг раскрыў код нямецкай шыфравальнай машыны "Энігма", і гітлераўскае камандаванне не здагадвалася пра гэта на працягу ўсёй вайны.

Цьюрынг таксама адыграў значную ролю ў стварэнні ранніх вылічальных машын у нацыянальнай фізічнай лабараторыі Брытаніі і пазней у Манчэстарскім універсітэце.

Як вядома, тэст, які дазваляе па серыі адказаў адрозніць жывога чалавека ад кампутарнай праграмы, быў прыдуманы Цьюрынгам і носіць яго імя.

Аднак у пасляваенны час навуковец атрымаў прысуд за гомасексуальнасць. У 1952 году Цьюрынг быў арыштаваны за сустрэчы з 19-гадовым юнаком і асуджаны па крымінальнай справе за гомасексуальнасць. Ён добраахвотна прайшоў хімічную кастрацыю. У 2013 годзе каралеўскім указам навуковец быў памілаваны пасмяротна.

Паводле www.bbc.com

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: