…Але мы іх не пабачым. ЕС мабілізуе 17 млрд. еўра інвестыцый для краін «Усходняга партнёрства»

Еўрапейскі Саюз мабілізуе 17 млрд еўра інвестыцый для краін ініцыятывы «Усходняе партнёрства». Пра гэта еўракамісар па пытаннях суседства і пашырэння Олівер Варгеі паведаміў падчас выступу на Міжнароднай канферэнцыі па пытаннях рэформ ва Украіне.


Канферэнцыя праходзіць у Вільні, паведамляе АФН са спасылкай на «Укрінформ».

«Я хачу абвясціць вельмі станоўчае паведамленне для краін “Усходняга партнёрства”, у прыватнасці, для Украіны — пра новы істотны эканамічны і інвестыцыйны план для рэгіёна. Мы мабілізуем 17 мільярдаў еўра інвестыцый для рэгіёна для таго, каб пабудаваць новыя, больш устойлівыя і больш дынамічныя эканомікі і грамадствы ў рэгіёне», — сказаў ён.

2 ліпеня Еўрасаюз прадставіў бачанне адносна будучыні праграмы «Усходняе партнёрства», якое ўключае шырокі план эканамічнага развіцця і інвестыцый у аб’ёме 2,3 мільярда еўра для ўсіх шасці краін-партнёраў — Украіны, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Малдовы, а таксама Беларусі.

Але беларускі МЗС заявіў, што ў адказ на санкцыі Еўрасаюза Сінявокая прыпыняе свой удзел у праграме «Усходняе партнёрства». Мінск наважыўся адклікаць для кансультацый свайго сталага прадстаўніка ў ЕС і «рэкамендаваў» зрабіць тое ж еўрапейцам. Фактычна, гэта свайго роду часовы разрыў адносін з Бруселем.

Імаверна, цяпер у МЗС кусаюць локці — мільярды еўра «дзякуючы» іх рашэнню пралятаюць міма Беларусі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: