Алег Скрыпка прадставіў новы гімн украінскай арміі (відэа)

На песню хутка здымуць кліп з удзелам лепшых рок-выканаўцаў Украіны.

З нагоды Дня добраахвотніка, які 13 сакавіка ўпершыню адзначылі ў Украіне, украінская армія атрымала новы марш. Кампазіцыю прадставіў спявак Алег Скрыпка разам з Ансамблем песні і танца Узброеных сіл Украіны, паведамляе rbc.ua.

Песню «Народ мі ў вялікі час» выканалі публічна, у прысутнасці студэнтаў і выкладчыкаў Кіева-Магілянскай акадэміі. Яна атрымала сучасную аранжыроўку, у свой час песня была гімнам АУН. Цяпер жа, па словах Алега Скрыпкі, марш загучаў больш магутна. «Ідэя ваенных заключалася ў адаптацыі гэтай песні пад страявы марш і наданні ёй яшчэ больш сучаснага гучання», — патлумачыў Алег Скрыпка.

Спявак удакладніў, што на песню ў найбліжэйшай будучыні здымуць кліп, дзе задзейнічаюць лепшых рок-выканаўцаў Украіны.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: