Алесь Зарэмбюк: Беларуса затрымалі ў Польшчы на запыт беларускіх уладаў

Кіраўнік Беларускага дома ў Варшаве Алесь Зарэмбюк на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў, што польская паліцыя на запыт беларускіх уладаў затрымала грамадзяніна Беларусі.
Паводле Зарэмбюка, учора ўвечары супрацоўнікі польскай паліцыі затрымалі Макарыя Малахоўскага. Гэта рэпрэсаваны грамадзянін Беларусі, які з лістапада 2020 года хаваўся ад пераследу ў Польшчы на ​​падставе польскай гуманітарнай візы. 

Паведамляецца, што ордэр на арышт быў накіраваны беларускай пракуратурай.




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: