Алігатар пацягнуў двухгадовага хлопчыка пад ваду ў парку Disney ў Фларыдзе

Паліцыя амерыканскага штата Фларыда шукае двухгадовага хлопчыка, якога пацягнуў пад ваду алігатар ў раёне парку забаў Walt Disney World ў прыгарадзе Арланда.


Як паведамляюць мясцовыя ўлады, інцыдэнт адбыўся ўвечары ў аўторак на беразе штучнага возера Seven Seas Lagoon. Сям'я з трыма дзецьмі з Небраска адпачывала ля возера, калі алігатар напаў на малога. Бацька дзіцяці паспрабаваў выратаваць хлопчыка, аднак у яго нічога не выйшла.


У пошуку дзіцяці прымаюць удзел больш за 50 паліцэйскіх і экспертаў-натуралістаў. Прадстаўнік Disney заявіла, што кампанія ўзрушаная тым, што здарылася. Яна таксама адзначыла, што раней выпадкаў нападаў алігатараў у парку не фіксавалася.


У прынцыпе алігатары шырока распаўсюджаныя ў Фларыдзе і нярэдка паводзяць сябе агрэсіўна.


Walt Disney World з'яўляецца самым вялікім па плошчы і самым наведваемым цэнтрам забавак у свеце, яго агульная плошча складае 100 квадратных кіламетраў.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

,

Больш цікавага на «Новым Часе»: