Аліна Талай спатыкнулася аб бар'ер і не трапіла ў фінал

Беларуска Аліна Талай не змагла выйсці ў фінал алімпійскіх спаборніцтваў па бегу на 100 метраў з бар'ерамі.

Мы ўсе з нецярпеннем чакалі гэты забег, але замест радасці атрымалі боль і расчараванне. Такое пачуццё, што Аліна Талай перастрахавалася на старце, вельмі дрэнна пачала забег і адкацілася ў самы канец. Але бліжэй да сярэдзіны дыстанцыі пачала выграбаць і, здавалася, да фінішу зойме месца ў запаветнай чацвёрцы (час у забегу атрымліваўся выдатны).

Але на восьмым бар'еры здарылася самая сапраўдная катастрофа: Аліна зачапіла нагой перашкоду, збіла сама сабе тэмп і фінішавала апошняй з вынікам 13,66.

Пасля забегу Талай, апусціўшы галаву, вельмі хутка пакінула стадыён. Беларуска без фіналу, хоць мы так верылі.

У выніку Талай паказала найгоршы 21-ы час у паўфінале. Ніжэй беларускі ў выніковым пратаколе толькі тры дыскваліфікаваныя атлеткі.

Паводле Нашай Нівы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: