«Alitalia» адмовілася ад транзіту над Беларуссю, Малдова далучаецца да санкцый ЗША

Італьянская авіякампанія «Alitalia» адмовілася ад выкарыстання беларускай паветранай прасторы для сваіх транзітных грузавых рэйсаў. Малдова дэ-факта далучаецца да санкцый ЗША супраць прадпрыемстваў «Белнафтахіма».


«Да ўчарашняга дня забароны на палёты па Беларусі не было, але на сённяшні дзень мы самастойна прынялі рашэнне аб альтэрнатыўным маршруце для грузавых рэйсаў. Між тым, сёння раніцай EASA выпусціла рэкамендацыю noflyzone для беларускага неба», — цытуе паведамленне авіякампаніі АФН.

У той жа час Нацбанк Малдовы рэкамендаваў мясцовым банкам і прадпрыемствам з 3 чэрвеня адмовіцца ад правядзення аперацый з беларускімі прадпрыемствамі, уключанымі ў санкцыйны спіс ЗША.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце малдаўскага банка «ProCredit». Там прыводзіцца спіс таксічных беларускіх прадпрыемстваў: «Belarusian Oil Trade House», «Belneftekhim», «Belneftekhim USA, Inc.», «Belshina ААТ», «Grodno Azot ААТ», «Grodno Khimvolokno ААТ», «Lakokraska ААТ», «Naftan ААТ», «Polotsk Steklovolokno ААТ».

Акрамя таго, малдаўскім банкам і кампаніям рэкамендавана спыніць адносіны і з такімі беларускімі прадпрыемствамі, як «Магілёўхімвалакно», «Светлагорскхімвалакно», «Гомельшкло» і «Eximoil».

«Плацяжы ад і да дадзеных кампаній і іх падраздзяленняў на падставе старых дагавораў магчымыя толькі да 03.06.2021 і толькі з мэтай спынення дзелавых адносін. У той жа час, улічваючы, што сітуацыя можа змяніцца ў любы момант, банкі-карэспандэнты і банкі-пасярэднікі могуць прымаць рашэнні незалежна ад палітыкі OFAC, існуе рызыка таго, што плацяжы будуць заблакаваныя і пасля спыненыя без вяртання грошай плацельшчыкам, нават калі яны з'яўляюцца законнымі ў адпаведнасці з палітыкай OFAC, згаданай вышэй», — гаворыцца ў паведамленні.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: